Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» прапануе кватэры для пражывання кіраўнікам і супрацоўнікам дыпламатычных прадстаўніцтваў, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, консульскіх устаноў, а таксама прадстаўніцтваў замежных і сумесных прадпрыемстваў.
Мы прапануем вялікі выбар памяшканняў для пражывання ў цэнтры горада. Нашы кватэры размешчаны ў сучасным комплексе "Славянскі квартал" па пр. Пераможцаў, 27 і ў доме па вул. Чырвонаармейскай, 22а ў г.Мінску.
Даведацца больш падрабязна можна па тэлефонах упраўлення па рабоце з дыпламатычным корпусам:
+375 17 289-71-43, +375 17 289-71-45.
Кватэры ў комплексе "Славянскі квартал"
«Славянскі квартал» – гэта аўтарскі архітэктурны праект, у распрацоўцы якога выкарыстаны перадавыя тэхналогіі будаўніцтва. У аснове праекта - комплекс шматузроўневых розновысотных і мультыфункцыянальных будынкаў, які ўяўляе поўны набор паслуг «не выходзячы з хаты», і ўключае ў сябе спартыўна-ігравы комплекс, салон прыгажосці і SPA, аб'екты сацыяльна-бытавога абслугоўвання і гандлю і іншыя.
Комплекс размешчаны ў эксклюзіўным месцы на скрыжаванні гарадскіх магістраляў – праспектаў Пераможцаў і Машэрава побач з паркам Перамогі, Камсамольскім возерам і набярэжнай ракі Свіслач.
Агульная плошча двухпакаёвых кватэр ад 68,3 да 82,2 кв.м, трохпакаёвых – ад 89,9 да 124,1 кв.м, чатырохпакаёвых кватэр – ад 122,2 да 150,3 кв.м. Кватэры размешчаны на 8-м паверсе першай, другой і трэцяй секцый комплексу.
пр-т. Пераможцаў, д.27, кв. 152
3-пакаёвая, 8 паверх
З мэбляй.

пр-т. Пераможцаў, д.27, кв. 261
4-пакаёвая, 8 паверх
Без мэблі.

Кватэры ў доме па вул. Чырвонаармейскай, 22а
Жылыя памяшканнi ў доме па вул. Чырвонаармейскай, 22а ў г. Мінску прапаноўваюцца ў арэнду для пражывання кіраўнікам і супрацоўнікам дыпламатычных прадстаўніцтваў, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, консульскіх устаноў, а таксама прадстаўніцтваў замежных і сумесных прадпрыемстваў.
Дом размешчаны ў маляўнічым месцы ў цэнтры г. Мінска на беразе ракі Свіслач. Тэрыторыя дома агароджана, добраўпарадкавана і ахоўваецца. Працуе кругласутачная дыспетчарская служба. У двары ёсць гасцявая стаянка.
вул. Чырвонаармейская, д.22а, кв. 17
3-пакаёвая, 8 паверх
З мэбляй.

вул. Чырвонаармейская, д.22а, кв. 44
2-пакаёвая, 6 паверх
З мэбляй.

вул. Чырвонаармейская, д.22а, кв. 72
3-пакаёвая, 4 паверх
З мэбляй.

вул. Чырвонаармейская, д.22а, кв. 82
3-пакаёвая, 8 паверх
З мэбляй.

вул. Чырвонаармейская, д.22а, кв. 58
4-пакаёвая, 10 паверх
Без мэблі.

вул. Чырвонаармейская, д.22а, кв. 59
2-пакаёвая, 10 паверх
Без мэблі.

вул. Чырвонаармейская, д.22а, кв. 84
3-пакаёвая, 9 паверх
Без мэблі.
