Выбраць шрыфт Arial Times New Roman
Iнтэрвал памiж сiмваламi (кернiнг): Стандартны Сярэднi Вялiкi
У зале перамоў Дыпсэрвіса 28 лютага 2023 г. адбылася сустрэча начальніка ўпраўлення па працы з дыпламатычным корпусам Анатоля Сцепуся з прадстаўнікамі дэлегацыі з Рэспублікі Зімбабвэ.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі пацвердзілі гатоўнасць да супрацоўніцтва і абмеркавалі пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
З 24 лютага 2023 г.начальнікам комплексу «Фрунзе» прызначаны Сямашка Сяргей Мікалаевіч.
Пажадаем Сяргею Мікалаевічу поспехаў на новай ніве!
Міжнародны жаночы клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў запрашае ўсіх жадаючых наведаць Калядны дабрачынны кірмаш, якi адбудзецца 10 снежня 2022 г. з 11.00 да 18.00 у холе Палаца Рэспублікі (г. Мінск, Кастрычніцкая пл., 1, уваход свабодны).
На кірмашы можна набыць сувеніры, карціны, кнігі і прадукты харчавання з розных краін свету, а таксама прыняць удзел у дабрачыннай латарэі.
Сродкі, атрыманыя на кірмашы, будуць накіраваны клубам на дабрачынныя мэты.
5 кастрычніка 2022 г. у Дыпсэрвіс холе адбылася сустрэча начальніка Дыпсэрвіса В. А. Скакуна і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія г-на Бернарда Жоржа Леапольда дэ Гарсія Клінгла.
Кіраўнік Дыпсэрвіса павіншаваў г-на Амбасадара з уручэннем даверчых грамат і пажадаў паспяховага знаходжання ў місіі. Бакі абмяняліся меркаваннямі
па асноўных аспектах супрацоўніцтва дзвюх краін і магчымых напрамках яго пашырэння і развіцця.
На сустрэчы таксама прысутнічаў Саветнік-пасланнік Пасольства г-н Луіс Антоніа Сілас, намеснік начальніка Дыпсэрвіса Д. Я. Саўчук і начальнік комплекса «Фрунзэ» С. А. Чарнышоў.
У Пасольстве Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы 24 мая 2022 г. адзначаўся Дзень балгарскай асветы, культуры і славянскага пісьменства, які з'яўляецца афіцыйным балгарскім нацыянальным святам.
У гэты дзень балгары ўшаноўваюць не толькі балгарскую культуру, але і стваральнікаў славянскай азбукі (кірыліцы) роўнаапостальных святых Кірылы і Мяфодзія.
У рамках святкавання Пасольствам праведзена выстава. У свяце прынялі ўдзел студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія вывучаюць балгарскую мову.
Дыпсэрвіс прыняў удзел у выставе-кірмашы новых тавараў
і паслуг прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая праходзіла ў рамках Калегіі 26 і 27 мая 2022 г. у Палацы Рэспублікі. Наведвальнікі выставы мелі магчымасць азнаёміцца з вынікамі працы 70 падведамных кіраванню прадпрыемстваў, прадэгуставаць і набыць навінкі тавараў і паслуг.
Дыпсэрвісам прадстаўлены новыя паслугі комплексу "Фрунзэ": садзейнічанне ў правядзенні ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу і фотасесіі, кейтэрынг, касметычныя паслугі, а таксама інвестыцыйны праект «Комплекс жылой забудовы «Утульны».
У рамках "Тыдня турэцкай кухні" 24 мая 2022 г. жонка пасла Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, прэзідэнт Мінскага міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў г-жа Эльвіра Азджан арганізавала майстар-клас па прыгатаванні страў для жонак Кіраўнікоў Дыпламатычных Місій і Прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь.
"Тыдзень турэцкай кухні", якi праводзіцца ўпершыню ў гэтым годзе па ўсім свеце з 21 па 27 мая, нацэлены на папулярызацыю багацця турэцкай кухні сярод сусветнай аўдыторыі. Падчас "Тыдня турэцкай кухні" у розных краінах прайшлі мерапрыемствы i майстар класы па падрыхтоўцы страў, рэцэпты якіх сабраны ў кнізе «Турэцкая кухня з вечнымі рэцэптамі» (Asırlık Tariflerle Türk Mutfağı) - гастранамічнай кнізе, выдадзенай пад кіраўніцтвам першай лэдзі Эмінэ Эрдаган і пад эгідай Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі ў супрацоўніцтве з турэцкім агенцтвам па развіцці турызму (TGA) пры падтрымцы Міністэрства культуры і турызму. Некаторыя рэцэпты і відэа з Кнігі "Турэцкая кухня з вечнымі рэцэптамі" вы можаце знайсці на вэб-сайце «turkishcuisineweek.com».
21 красавіка 1995 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 160 заснавана дзяржаўнае прадпрыемства «Дыпсэрвіс».
14 красавіка 2022 г. у Доме дружбы адбыўся вечар з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь
і Рэспублікай Куба, арганізаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Пасольствам Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь.
23 сакавіка 2022 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі. Асноўныя мерапрыемствы праходзяць ля цэнтральнага стэнда выставы - "Рака часу Бацькаўшчыны".
Начальнік Дыпсэрвісу Валерый Аляксеевіч Скакун і генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі 18 сакавіка 2022 г. у "Дыпсэрвіс Холе" падпісалі пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі.