Пра сустрэчу начальніка Дыпсэрвіса Асмалоўскага А.Р. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томашам Пярніцкім

19 кастрычніка 2018 г. Томаш Пярніцкі з візітам ветлівасці наведаў Дыпсэрвіс у сувязі з прызначэннем на пасаду Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе сустрэчы начальнік Дыпсэрвіса Асмалоўскі А.Р. павіншаваў Томаша Пярніцкага з прызначэннем і выказаў надзею на працяг шматгадовага супрацоўніцтва, а таксама запэўніў чэшскі бок пра гатоўнасць аказваць садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў знаходжання дыпмісіі ў Рэспубліцы Беларусь.