8 лістапада 2018 г. Армэн Вачыкавіч Гевандзян з візітам ветлівасці наведаў Дыпсэрвіс у сувязі з прызначэннем на пасаду Пасла Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь.
У ходзе сустрэчы намеснік начальніка Дыпсэрвіса Слукін Уладзімір Сяргеевіч павіншаваў Армэна Вачыкавіча Гевандзяна з прызначэннем і выказаў надзею на працяг шматгадовага супрацоўніцтва, а таксама запэўніў армянскі бок пра гатоўнасць аказваць садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў знаходжання дыпмісіі ў Рэспубліцы Беларусь.