У гэтым годзе традыцыйнае свята нацыянальнай культуры Арменіі выпала на апошні дзень лета і было прысвечана сямейным каштоўнасцям.
31 жніўня ў Верхнім горадзе разгарнуліся гарачыя маштабныя святкаванні. Госці фестывалю мелі ўнікальную магчымасць дакрануцца і далучыцца да звычаяў і традыцый Арменіі.
Нікога не пакінулі раўнадушнымі выступы непараўнальнай Іскуі Абалян, Егіазара Фарашана, Ваграма Карапецяна, Стэлы. Разам з фальклорным ансамблем «Эрэбуні» дарослыя і дзеці развучвалі армянскія танцы і ўдзельнічалі ва флэшмобе «Танец Качары».
У дзіцячай зоне гулялі ў футбол і шахматы (калі далей «рабілі, вучылі і г.д.», то і тут лепш без залежнага стану), рабілі аквагрым і карціны з каляровага пяску, вучылі пісаць гуашшу і ляпіць з пластыліну літары армянскага алфавіту, праходзілі майстар-класы па вырабе дывана і сімвала Арменіі ‑ крыжа хачкар. Занятак па інтарэсах знайшоўся для кожнага.
Не атрымалася «выйсці сухімі з вады» удзельнікам старажытнага армянскага свята Вардавар ‑ самага мокрага і вясёлага свята армян. У гэты дзень прынята аблівацца вадой, нельга крыўдзіцца або праяўляць незадаволенасць, таму што вада валодае гаючай сілай.
Адчуць сябе знакамітым вінаробам ‑ героем фільма Адрыяна Чэлентана, навучыўшыся правільна ціснуць нагамі вінаград, хацелася ўсім: і дарослым, і дзецям. Больш цэнтнера адборнага вінаграду з самага сэрца Арменіі былі ператвораны ў літры будучага напою.
На свяце працавалі валанцёры са школы армянскай мовы. Госці свята знаёміліся з адной з самых старажытных у свеце пісьменнасцяў, з задавальненнем вучыліся пісаць і гаварыць па-армянску. На вернісажы былі прадстаўлены карціны, сувеніры і кнігі, а ў стылізаваных фотазонах можна было зрабіць сэлф на памяць.
Па словах аднаго з галоўных арганізатараў свята, Старшыні гарадскога культурна-асветніцкага таварыства «Айастан» Георгія Егіазарана, «штогадовыя дні нацыянальных культур у Верхнім горадзе дазваляюць умацоўваць і падтрымліваць міжнацыянальную згоду».