Культурны дыялог паміж краінамі: фестываль казахстанскага кіно

18 кастрычніка ў Мінску адбылася маштабная культурная падзея - адкрыццё фестывалю казахстанскага кіно. Тых, хто сабраўся, віталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Рэспубліцы Беларусь Аскар Бейсенбаеў і Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская. Адкрыла кінафестываль карціна «Амрэ» пра жыццё і дзейнасць казахскага драматычнага тэнара Амрэ Кашаўбаева.

На працягу трох фестывальных дзён гасцям і жыхарам сталіцы былі прадстаўлены тытулаваныя работы казахстанскіх кінематаграфістаў за апошнія дзевяць гадоў. Гледачы паглядзелі такія фільмы, як «Казахскае ханства. Алмазны меч», «Дарога да маці», «Шал», «Кінамеханік», «Сказ пра ружовага зайца», мультфільм «Музбалак». Паказы суправаджаліся правядзеннем майстар-класаў і віктарын, звязаных з казахскай культурай і побытам.

Дні казахстанскага кіно ў Мінску былі прымеркаваны да афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Казахстан і адбыліся пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь ў асобе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аскара Бейсенбаева сумесна з кінастудыяй АТ «Казахфільм» ім. Шакена Айманава, а таксама Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.