Дыпламатычны прыём з нагоды Нацыянальнага Дня Чэшскай Рэспублікі «101-й гадавіны ўтварэння Чэхаславакіі»

28 кастрычніка 2019 г. у Dipservice Hall адбыўся сардэчны святочны прыём з нагоды 101-й гадавіны ўтварэння Чэхаславакіі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дыпламатычныя прадстаўніцтвы і міжнародныя арганізацыі, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь, партнёры і прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады.

Арганізатарам імпрэзы выступіла Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у асобе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Чэшскай Рэспублікі Томаша Пярніцкага. Разам са спадарам Паслом гасцей віталі намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Марцін Тлапа і намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас.


Дипломатический прием по случаю Национального Дня Чешской Республики

Насычаны вечар праходзіў у атмасферы цяпла і ветлівасці. Сапраўдным сюрпрызам для прысутных стала выкананне гімна Рэспублікі Беларусь на беларускай мове фальклорным ансамблем «Slovacko mladsi» («Славацка маладзей») з Паўднёва-Мараўскага краю Чэшскай Рэспублікі, вядомага далёка за межамі Чэхіі.

Дипломатический прием по случаю Национального Дня Чешской Республики

Дипломатический прием по случаю Национального Дня Чешской Республики

Гасцям былі прадстаўлены традыцыйныя стравы і напоі нацыянальнай кухні Чэхіі.

Дипломатический прием по случаю Национального Дня Чешской Республики