View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

25 і 26 студзеня Дыпсэрвіс прыняў удзел у 19-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе-кірмашы "Вясельны салон - 2020", якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа".

Выстава аб'яднала на адной пляцоўцы лепшыя кампаніі і спецыялістаў вясельнай індустрыі, гатовых дапамагчы ў арганізацыі незабыўнага мерапрыемства. У праграме былі прадстаўлены - вясельныя дэфіле, дэфіле дзіцячых сукенак, бармэн-шоу, розыгрышы каштоўных прызоў, выступленні музычных калектываў.

Дыпсэрвіс прадстаўляў адну з самых запатрабаваных пляцовак для правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прыёмаў, банкетаў, паказаў, цырымоній, канферэнцый, перамоў, дзелавых сустрэч "Dipservice Hall". Таксама былі прадстаўлены паслугі комплексаў "Крылава" і "Сцяпянка".

Наведвальнікі выставы-кірмашу атрымалі не толькі інфармацыю пра актуальныя трэнды, але і натхніліся арыгінальнымі ідэямі для арганізацыі вяселля, юбілею і іншых мерапрыемтсваў. Гэтак жа наглядна азнаёміліся з асартыментам, параўналі якасць і  цэны ад розных выканаўцаў і пастаўшчыкоў для арганізацыі ідэальнага вяселля або іншага свята.фото2