Святкаванне Нацыянальнага дня Ісламскай Рэспублікі Іран

У сталіцы 14 лютага 2020 г. з нагоды адной з найважнейшых дат у гісторыі Ісламскай Рэспублікі Іран - 41-й гадавіны перамогі Ісламскай рэвалюцыі - адбыўся ўрачысты прыём, арганізаваны Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь сп Саід Яры і Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін віталі кіраўнікоў і супрацоўнікаў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, дзелавых колаў, вядомых дзеячаў культуры і мастацтва, якія прысутнічалі на ўрачыстым мерапрыемстве.

Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс" віншуе спадара Пасла і супрацоўнікаў Пасольства з дзяржаўным святам і жадае міру, дабра і дабрабыту.