Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі

Дыпсервіс рад паведаміць аб аднаўленні работы пляцоўкі, якая знаходзіцца ў адным з самых утульных месцаў сталіцы.

Першай урачыстай падзеяй у ДыпсэрвісХоле пасля шматмесячнага перапынку, звязанага з COVID-19, стала правядзенне 30 ліпеня 2020 г. адмысловага мерапрыемства, прысвечанага Сусветнаму дню барацьбы з гандлем людзьмі. Па ініцыятыве Беларусі ў 2013 годзе рашэнне штогод адзначаць Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі было прынята Генеральнай Асамблеяй ААН.

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Дапкюнас А.В., а таксама замежныя дыпламаты і журналісты.

На мерапрыемстве былі прыняты ўсе неабходныя меры засцярогі для абароны ад каронавіруснай інфекцыі.

dsh