Дыпсэрвіс на выставе «Маё ідэальнае вяселле 2021»

 

21 сакавіка ДУ «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» прыняла ўдзел у 11-й штогадовай выставе-інтэрактыве «Маё ідэальнае вяселле – 2021» ў гатэлі «Пекін» у Мінску.

Выстава ўключала ў сябе пяць тэматычных пляцовак, на якіх наведвальнікі маглі натхніцца актуальнымі ідэямі для арганізацыі вяселля
і іншых мерапрыемстваў, і сабрала ў адным месцы больш за 200 спецыялістаў вясельнай і івэнт-індустрыі: арганізатары, вядучыя, аніматары, дэкаратары, візажысты, цырульнікі, музычныя калектывы, кейтэрынгавыя службы, фатографы, відэаграфы і іншыя.

            Экспазіцыя Дыпсэрвіс была адной з цэнтральных на выставе
і прадставіла паслугі комплексу «Фрунзе». Супрацоўнікі Дыпсэрвіс прэзентавалі Dipservice Hall - адну з самых запатрабаваных у Мінску пляцовак для правядзення мерапрыемстваў: прыёмаў, банкетаў, паказаў, цырымоній, канферэнцый, перамоў, дзелавых сустрэч і вясельных урачыстасцяў. Таксама былі прадстаўлены паслугі комплексаў «Крылова» і «Сцяпянка».

Наведвальнікі змаглі ўжывую ўбачыць новыя калекцыі вясельных сукенак і мужчынскіх касцюмаў, атрымаць кансультацыі спецыялістаў, прадэгуставаць вясельныя дэсерты, зрабіць прычоску і макіяж, прыняць удзел у рэаліці-шоў Real Wedding і выйграць вясельную цырымонію на сцэне.