У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 112 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь адміністрацыя Дыпсэрвіса паведамляе, што ў аператыўным кіраванні Дыпсэрвісу маецца наступнае жылое памяшканне арэнднага жылля:

 Чатырохпакаёвая кватэра, размешчаная па адрасе: г. Мінск, вул. Слабадская, д. 117, кв, 134.

 Агульная плошча жылых памяшканняў 82, 2 КВ, М., жылая плошча 55, 9 кв.м. Размешчана на 7-м паверсе дзевяціпавярховага панэльнага жылога дома, 1996 года пабудовы, абсталяванага вадаправодам, гарачым водазабеспячэннем, цэнтральным ацяпленнем, каналізацыяй, электраасвятленнем, газазабеспячэннем, смеццеправодам, ліфтам.

 Штомесячны памер платы за карыстанне жылым памяшканнем арэнднага жылля: 381,41 (трыста восемдзесят адзін рубель 41 капейка) беларускі рубель (без уліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі)

 Перыяд падачы заявы: з 27.10.2021 па 10.11.2021 уключна

 Адрас і час падачы заяў: г. Мінск, вул. Куйбышава, 16, каб. 109, панядзелак - пятніца, з 9:00 па 18:00, абед з 13:00 па 14:00

 Па заканчэнні названага тэрміну камісія Дыпсэрвіса разгледзіць заявы, якія паступілі, і прадаставіць жылое памяшканне арэнднага жылля работніку Дыпсэрвіса, які мае першачарговае права на прадастаўленне арэнднага жылля.

 Пры адсутнасці заяў ад работнікаў Дыпсэрвіса, якія маюць першачарговае права на прадастаўленне арэнднага жылля, жылое памяшканне будзе прадастаўлена работнікам Дыпсэрвіса, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у парадку чарговасці зыходзячы з даты пастаноўкі іх на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы працы.

 У выпадку адсутнасці заяў ад работнікаў Дыпсэрвіса, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, жылое памяшканне арэнднага жылля будзе прадастаўлена работнікам Дыпсэрвіса, якія не стаяць на такім уліку, у парадку чарговасці паступлення заяў.