23 сакавіка 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Сангіта Багадур з візітам ветлівасці наведала Дыпсэрвіс з нагоды прызначэння на пасаду начальніка Дыпсэрвіса Скакуна Валерыя Аляксеевіча.
У ходзе сустрэчы спадарыня Амбасадар павіншавала начальніка Дыпсэрвіса з яго прызначэннем і выказала надзею на працяг шматгадовага супрацоўніцтва.
Скакун В.А. у сваю чаргу таксама запэўніў індыйскі бок пра гатоўнасць аказваць усебаковае садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў знаходжання дыпмісіі ў Рэспубліцы Беларусь.