Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр запрашае!

Шаноўныя сябры, дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванню дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс" прапануе скарыстацца паслугамі дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр – шматпрофільная лячэбная прафілактычная ўстанова, якая аснашчана самым сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем і наяўнасцю высокакваліфікаванага медыцынскага персаналу. Цэнтр праводзіць дыягностыку і аказвае ўсе віды першаснай і спецыялізаванай медыцынскай дапамогі на ўсіх этапах: хуткая медыцынская дапамога, амбулаторна-паліклінічная, стацыянарная, лячэбна-дыягнастычная і рэабілітацыйная.

Спецыялісты Цэнтра аказваюць наступныя паслугі:
- разавыя платныя паслугі;
- заключэнне доўгатэрміновых гадавых дагавораў (комплекснае і амбулаторна-паліклінічнае медыцынскае абслугоўванне);
- паслугі праз страхавыя арганізацыі - ЗАСТ "Прамтрансінвест" (з наяўнасцю праграмы "Цэнтр", па якой усе паслугі аказваюцца ў Цэнтры), "Белдзяржстрах", "Белэксімгарант", "Белросстрах", "Асоба", "Белнафтастрах", "БелВЭБ страхаванне","Эрга ".

Цэнтр знаходзіцца ў маляўнічым прыгарадзе Мінска, у лясным масіве па адрасе: Мінская вобл., Мінскі раён, Ждановіцкі сельсавет 81/5, раён аграгарадка Ждановічы. Кантактныя тэлефоны: +375 (17) 543-44-44 - кантакт-цэнтр, +375 (17) 543-42-10 - прыёмнае аддзяленне, +375 (17) 543-42-54 - прыёмная галоўнага лекара.
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

https://www.vip-clinic.by/