Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс" віншуе Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з Юбілеем - 75-годдзем з Дня ўтварэння.
На працягу 26 гадоў маштабнай працы на тэрыторыі Беларусі Прадстаўніцтвам ААН было рэалізавана мноства праектаў у розных сферах, такіх як ахова навакольнага асяроддзя, абарона людзей пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, далучэнне Беларусі да Канвенцыі аб правах інвалідаў і многіх іншых.
Дыпсэрвіс у сваю чаргу жадае поспехаў і плённай дзейнасці ў справе ўмацавання міру і заўсёды гатовы аказаць садзейніцтва ў паляпшэнні ўмоў працы і знаходжання прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
