Часопіс «Dipservice» вітае вас!

Дарагія сябры!
Мы рады паведаміць вам, што пасля непрацяглага перапынку выйшаў у свет чарговы нумар часопіса «Dipservice». Рэдакцыя выдання у лепшых сваіх традыцыях падрыхтавала для вас цікавыя і разнастайныя публікацыі аб нашай прыязнай і адкрытай краіне Беларусі.  Вы здзейсніце экскурс па памятных месцах: плошчы Перамогі ў сталіцы і Жыровіцкаму манастыру ў Гродзенскай вобласці.

На старонках нумара вы сустрэнецеся з новымі асобамі: госць нумара - Віктар Сарачан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь. Даведаецеся аб самых значных праектах і ініцыятывах ЮНІСЕФ у Беларусі ад доктара Рашеда Мустафы Сарвара, Экс-Прадстаўніка ЮНІСЕФ у Беларусі. Сваім меркаваннем аб дыпламатычнай жыцця ў Беларусі падзяліўся экс-амбасадар Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мигаш.

Для жаночай аўдыторыі часопіса будзе цікавым інтэрв'ю са старшынёй канцэрна «Беллегпрам» Таццянай Лугіной аб беларускіх брэндах вядомых за мяжой, аб модных трэндах і тэндэнцыях новага сезона.

У стагоддзе сучасных тэхналогій генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі распавёў пра ролю традыцыйнай бібліятэкі.

У пастаяннай рубрыцы «Беларуская Скарбнiца» мы знаёмім вас з беларускімі звычаямі і традыцыямі, дзелімся як адзначыць наваселле па-беларуску.

Заставайцеся з намі, чытайце «Dipservice» і пазнавайце самае новае і цікавае.

Часопіс Dipservice №24