Культурная падзея сталіцы: прэзентацыя кнігі Міхаіла Моргулиса «Сам-насам з жыццём (з успамінаў)»

20 лістапада 2020 г. у Дыпсэрвіс Холе адбылася знакавая падзея ў культурным жыцці нашай сталіцы і краіны ў цэлым – прэзентацыя кнігі «Сам-насам з жыццём
(з успамінаў)», вядомага амерыканскага пісьменніка, філосафа, Ганаровага консула Беларусі ў ЗША, прэзідэнта фонду «Духоўная Дыпламатыя» Міхаіла Моргулиса.

фото моргулиса1 

Выданне выклікала вялікую цікавасць у літаратуразнаўцаў, творчых людзей і простых чытачоў. Кніга змяшчае глыбокія актуальныя разважанні аўтара пра жыццё, успаміны, апісанне сустрэч з многімі вядомымі людзьмі з розных краін свету.

Творчая сустрэча аўтара кнігі з чытачамі прайшла на высокім узроўні ў цёплай сяброўскай абстаноўцы, арганізаваная Юліяй Савіцкай, з удзелам вядомых людзей культуры, літаратуры і мастацтва: Дзмітрыем Астраханам, Міхаілам Пазняковым, Мікалаем Чаргінцом, Іванам Саверчанка, Анатолем Аўруціным, гасцям вечара уручалі кнігі з аўтографам аўтара.

Прэзентацыя суправаджалася канцэртнымі нумарамі VIP Jazz Андрэя Славінскага, шоу-балета «Кочетков-театръ», аўтара і выканаўцы песень Юрыя Севярына і іншымі.

Фото Моргулиса

моргулисморгулис
моргулис