22 студзеня – Дзень дыпламатычнага работніка

22 студзеня – Дзень дыпламатычнага работніка 

Сёння Дыпсэрвіс далучаецца да шматлікіх віншаванняў, якія гучаць у адрас нашых калегаў – дыпломатоў Рэспублікі Беларусь, якія адзначаюць Дзень дыпламатычнага работніка. Гэта прафесійнае свята было заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2018 г. № 411 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах". Свята штогод адзначацца 22 студзеня. Дата звязана з гісторыяй першага знешнепалітычнага ведамства ў перыяд станаўлення дзяржаўнасці Беларусі – Камісарыята замежных спраў ССРБ. У газеце "Звязда" 22 студзеня 1919 г. было размешчана першае публічнае аб'яўленне аб пачатку дзейнасці Камісарыята замежных спраў ССРБ і вызначана месца яго размяшчэння – горад Мінск.

day diplomatic