Выстава «Шлях Пакістана»

12 жніўня ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Шлях Пакістана». Праект арганізаваны Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь сумесна з мастацкай галерэяй «Універсітэт культуры». Мерапрыемства прымеркавана да нацыянальнага свята Пакістана – Дня незалежнасці.

vist pakist6

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел дырэктар Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» Марына Татарэвіч, рэктар універсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь г-н Саджад Хайдэр Хан, а таксама надзвычайныя і паўнамоцныя паслы і прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь, члены пакістанскай абшчыны ў Беларусі, прадстаўнікі СМІ і творчая інтэлігенцыя.

Экспазіцыя ўяўляе наведвальнікам фатаграфіі, якія адлюстроўваюць пышнасць прыроды і архітэктуры Пакістана, жывапіс, нацыянальную вопратку і аксэсуары, а таксама разнастайныя прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія перадаюць нацыянальны каларыт і старажытнасць традыцый.

13 жніўня ў рамках выставы прайшоў майстар-клас вядомага пакістанскага мастака і майстра па роспісе фургонаў Мухамада Ікбала Хана, асістэнт – Тарык Хан.

Выстава будзе праходзіць да 13 верасня.

Дзякуем мастацкую галерэю «Універсітэт культуры» за прадастаўленыя фатаграфіі.

vist pakist1

vist pakist2

vist pakist4

vist pakist5

vist pakist7

vist pakist3