Мерапрыемствы ў гонар 30-годдзя Незалежнасці Рэспублікі Казахстан

kaz 30let 1

18 жніўня 2021 года ў Доме дружбы адбыўся дыпламатычны турнір па шахматах, прысвечаны 30-годдзю Незалежнасці Рэспублікі Казахстан.

У спаборніцтве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных місій Туркменістана, Узбекістана, Швецыі, Вялікабрытаніі, Сербіі, а таксама прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь.

Пераможцамі турніру сталі прадстаўнік Туркменістана Хаджыкурбан Даўлетаў, Швецыі – Конрад Рыкардсан і Казахстана – Галымжан Аліханаў. Пераможцам і прызёрам уручылі спартыўныя кубкі і граматы Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь.

Яшчэ адным мерапрыемствам, прысвечаным 30-годдзю Незалежнасці Рэспублікі Казахстан, стала ўрачыстае адкрыццё фотавыставы асноўных дасягненняў Рэспублікі Казахстан за 30 гадоў незалежнасці, яе гістарычных помнікаў і маляўнічых куткоў, а таксама сусветна вядомых казахстанцаў.

kaz 30let 2

kaz 30let 3

kaz 30let 4