Аб сустрэчы начальніка Дыпсэрвісу Скакуна В. А. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Манголіі ў Рэспубліцы Беларусь Батсухійнам Баярсайханам.

24 лістапада 2021 г. Батсухійн Баярсайхан з візітам наведаў Дыпсэрвіс. Падчас сустрэчы пасол падзякаваў за аказаную дапамогу і аператыўнае вырашэнне пытанняў знаходжання дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва. Пасол запрасіў кіраўніка Дыпсэрвісу наведаць Дыпсэрвіс МЗС Манголіі.

 У сваю чаргу начальнік Дыпсэрвісу запэўніў аб гатоўнасці аказваць Усебаковае садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў знаходжання дыпмісіі у Рэспубліцы Беларусь.

Таксама на сустрэчы прысутнічалі намеснік начальніка Дыпсэрвісу Саўчук Д. Е., начальнік упраўлення эканомікі Сімончык Ю.Р., і дарадца-пасланнік Пасольства Манголіі г-н С. Цогоо.

24 11 20211