Святкаванне Дня Рэспублікі Індыя 26 студзеня 2022 г.

26 студзеня 2022 г. Пасольства Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь правяло прыём з нагоды 73-й гадавіны Дня Рэспублікі Індыя.

1

Пасол Індыі Алок Ранджан Джа зачытаў гасцям вытрымкі з прамовы Прэзідэнта Індыі з нагоды Дня Рэспублікі і адзначыў, што больш за сем дзесяцігоддзяў Індыя старанна працавала над тым, каб забяспечыць для ўсіх сваіх грамадзян справядлівасць, свабоду, роўнасць і братэрства - прынцыпы, якія ляжаць у аснове Канстытуцыі.

Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік у сваёй прамове згадаў, што сёлета Індыя і Беларусь адсвяткуюць 30-гадовы юбілей дыпламатычных адносін, і адзначыў, што на працягу ўсяго гэтага перыяду Індыя была надзейным сябрам незалежнай Беларусі.

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі прыёму госці акунуліся ў маляўнічую атмасферу Індыі, створаную яркімі выступленнямі танцавальных калектываў горада Мінска і прафесійнымі танцоркамі класічнага індыйскага танца. У рамках прыёму таксама прайшла выстава дзіцячых мастацкіх работ, прысвечаных 75-годдзю Незалежнасці Індыі.

Дыпсэрвіс дзякуе Пасольству за запрашэнне на святкаванне і выказвае ўпэўненасць у далейшым умацаванні двухбаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.

 

2

3

4