Сустрэча начальніка Дыпсэрвісу В.А. Скакуна і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Я.П. спадара Алока Ранджана Джа.

10 лютага 2022 г. у Каміннай зале дома прыёмаў «Дыпсэрвіс Хол» адбылася сустрэча начальніка Дыпсэрвісу В.А. Скакуна і Надзвычайнага
і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Я.П. спадара Алока Ранджана Джа.

IMG 5782 800

Начальнік Дыпсэрвісу цёпла падзякаваў спадара Пасла за сардэчны прыём з нагоды святкавання 73-й гадавіны Дня Рэспублікі Індыя.

Падчас сустрэчы суразмоўцы ў сяброўскай атмасферы абмеркавалі перспектывы развіцця і варыянты пашырэння сувязяў паміж Дыпсэрвісам і Пасольствам, а таксама актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя.

В.А.Скакун правёў экскурсію па дому прыёмаў «Дыпсэрвіс Хол» і азнаёміў гасцей з магчымасцямі комплексу «Фрунзе» па правядзенню ўрачыстых і дзелавых мерапрыемстваў і размяшчэнню афіцыйных дэлегацый.

 

IMG 5786 800