Аб наведванні намеснікам начальніка Дыпсэрвісу Саўчуком Д.Я. і Гандлёвым прадстаўніком Расійскай Федэрацыі Залатаровым Ю.В. прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

22 лютага 2022 г. намеснік начальніка Дыпсэрвісу Саўчук Д.Я. і Гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі Залатароў Ю.В. наведалі ААТ «Цяплічны камбінат «Мачулішчы» і ДП «Малочны гасцінец».

 У наведванні прынялі ўдзел таксама адказныя работнікі прадпрыемстваў Аграпрамысловага холдынга Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

4

Рабочая паездка адбылася ў рамках папярэдніх дамоўленасцей па выніках сустрэчы начальніка Дыпсэрвіса Скакуна В.А. з Гандлёвым прадстаўніком Расійскай Федэрацыі Залатаровым Ю.В. і ў мэтах устанаўлення дзелавых кантактаў прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з патэнцыяльнымі расійскімі партнёрамі.

1

 Удзельнікі рабочай паездкі азнаёміліся з сучаснымі тэхналогіямі вытворчасці якасных і натуральных тавараў, ім была прадэманстравана выпускаемая малочная прадукцыя (суцэльнамалочная і кісламалочная прадукцыя, тварожныя вырабы, плаўленыя і паўцвёрдыя сыры).

3