XXIX Мінская міжнародная кніжная выстава

23 сакавіка 2022 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі. Асноўныя мерапрыемствы праходзяць ля цэнтральнага стэнда выставы - "Рака часу Бацькаўшчыны".

 11

У выстаўцы прынялі ўдзел шматлікія замежныя і беларускія выдавецтвы, бібліятэкі, навучальныя ўстановы, а таксама пасольствы Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, Ісламскай Рэспублікі Іран, Рэспублікі Куба, Ісламскай Рэспублікі Пакістан, Дзяржавы Палестына, Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан у Рэспублiке Беларусь.

12

На працягу 5 дзён пройдуць шматлікія прэзентацыі друкаваных выданняў, сустрэчы з аўтарамі, рэдактарамі, выдаўцамі, пазнавальна-забаўляльныя праграмы.