Дзень балгарскай асветы, культуры і славянскага пісьменства

У Пасольстве Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы 24 мая 2022 г. адзначаўся Дзень балгарскай асветы, культуры і славянскага пісьменства, які з'яўляецца афіцыйным балгарскім нацыянальным святам.

У гэты дзень балгары ўшаноўваюць не толькі балгарскую культуру, але і стваральнікаў славянскай азбукі (кірыліцы) роўнаапостальных святых Кірылы і Мяфодзія.

У рамках святкавання Пасольствам праведзена выстава. У свяце прынялі ўдзел студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія вывучаюць балгарскую мову.

bolgar2022