Правядзенне Каляднага дабрачыннага кірмашу 10 снежня 2022 г.

Міжнародны жаночы клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў запрашае ўсіх жадаючых наведаць Калядны дабрачынны кірмаш, якi адбудзецца 10 снежня 2022 г. з 11.00 да 18.00 у холе Палаца Рэспублікі (г. Мінск, Кастрычніцкая пл., 1, уваход свабодны).

На кірмашы можна набыць сувеніры, карціны, кнігі і прадукты харчавання з розных краін свету, а таксама прыняць удзел у дабрачыннай латарэі.

Сродкі, атрыманыя на кірмашы, будуць накіраваны клубам на дабрачынныя мэты.

 

IMG 56cc6d8e1e218f16d17512c94fa931e3 V