Збліжэнне Беларусі і Кітая на новым этапе стратэгічнага партнёрства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін па выніках афіцыйных перагавораў у Пекіне прынялі сумесную заяву аб далейшым развіцці ўзорных адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і КНР у новую эпоху, пра гэта паведамляе БелТА.

ch23

Лідары дзвюх краін у цёплай і дружалюбнай атмасферы правялі перамовы, падчас якіх адбыўся глыбокі абмен думкамі па ўсім спектры беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, а таксама пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, што ўяўляюць узаемную цікавасць, і прыйшлі да агульнага кансенсусу.
У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў таксама быў падпісаны маштабны пакет дакументаў, якія датычацца міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, фінансаў, банкаўскай сферы, інфармацыйнага забеспячэння гандлю і інш.зацверджаны план года рэгіёнаў Беларусі і Кітая на 2023 год.