Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмяняліся віншаваннямі з Днём яднання народаў дзвюх краін

edinenie-rf-belarus.jpg

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншавальным пасланні адзначыў, што ва ўмовах беспрэцэдэнтных знешніх выклікаў і пагроз беларуска-расійскія адносіны дастойна прайшлі праверку на трываласць, стаўшы прыкладам сапраўднага партнёрства, заснаванага на прынцыпах узаемнага даверу, павагі і суверэннай роўнасці.

"Упэўнены, што паўнавартасная рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцяў адкрые новыя перспектывы саюзнага будаўніцтва, надасць імпульс паступальнаму развіццю эканомік, будзе садзейнічаць павышэнню якасці жыцця грамадзян нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя, дабрабыту і ажыццяўлення маштабных дзяржаўных планаў.

У сваю чаргу прэзідэнт Расіі ў віншаванні, якое паступіла ад яго, адзначыў: "абапіраючыся на добрыя традыцыі дружбы і добрасуседства, якія злучаюць расіян і беларусаў, нашы краіны і народы планамерна пашыраюць узаемавыгаднае супрацоўніцтва на ўсіх напрамках. Энергічна ўдасканальваюцца і механізмы Саюзнай дзяржавы. Нягледзячы на беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск звонку, мы эфектыўна каардынуем намаганні на міжнароднай арэне, у сферы абароны і бяспекі, паспяхова рэалізуем праграмы, накіраваныя на ўмацаванне фінансава-эканамічнага і навукова-тэхналагічнага суверэнітэту".

Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што далейшае нарошчванне ўсяго комплексу саюзніцкіх сувязяў у поўнай меры адпавядае інтарэсам брацкіх народаў Беларусі і Расіі. Ён пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў, а ўсім беларускім грамадзянам - шчасця і працвітання.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні З Днём яднання старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыні ўрада Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Вячаславу Валодзіну, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву, патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.

Крыніца: БЕЛТА