Лаоская парламенцкая дэлегацыя наведае Беларусь 18-22 красавіка

laos

Візіт Лаоскай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй камітэта Нацыянальнага сходу Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі па эканоміцы, тэхналогіях і навакольным асяроддзі Дуангсаванам Лінкхамам у Рэспубліку Беларусь адбудзецца 18-22 красавіка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Кіраўнік Лаоскай парламенцкай дэлегацыі сустрэнецца з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерыем Міцкевічам. Бакі правядуць абмен думкамі па пытаннях развіцця беларуска-лаоскіх адносін, узаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку ў рамках Міжпарламенцкай асамблеі Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.

Акрамя таго, у мэтах развіцця двухбаковага практычнага супрацоўніцтва Лаоская дэлегацыя наведае XXIX Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2023, Парк высокіх тэхналогій, індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Культурны складнік праграмы візіту ўключае наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Крыніца: БЕЛТА