Мінкультуры падвяло вынікі конкурсу на лепшы сімвал года міру і стварэння

16052023

Аўтарам стаў Павел Мішын, які выканаў лагатып у выглядзе бусла з арнаментам на крылах на фоне контуру Беларусі.

У Міністэрстве культуры растлумачылі, што сімвал (лагатып) Года міру і стварэння можа быць выкарыстаны пры правядзенні сацыяльных інфармацыйных і іншых кампаній, прымеркаваных да года міру і стварэння, шляхам размяшчэння ў СМІ. Яго могуць размяшчаць на аб'ектах вонкавай рэкламы, а таксама ў Інтэрнэце на афіцыйных сайтах дзяржорганаў і арганізацый, іншых інтэрнэт-рэсурсах.

Паводле БЕЛТА