Памяць ахвяр генацыду беларускага народа і абаронцаў краіны ад фашызму ўшануюць хвілінай маўчання 22 чэрвеня ў 12:00, перадае БЕЛТА.
Нагадаем: 22 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Менавіта такую назву памятная дата атрымала летась згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
За гады Вялікай Айчыннай вайны БССР страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. У гэтых месцах фашысты пабудавалі больш за 260 лагераў смерці, у якіх загінула каля 1,5 млн чалавек. Акрамя гэтага, акупанты сцерлі з твару зямлі больш за 9 тыс. населеных пунктаў, уключаючы сумна вядомую Хатынь.