22 ліпеня 2023 года работнікі Дыпсэрвісу наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь» і экспазіцыю новага музея, дзе распавядаецца пра трагедыю Хатыні, дэманструецца, якія войны, нягоды выпалі на долю продкаў сучасных жыхароў Беларусі, як ім даводзілася абараняць сваю родную зямлю і права жыць на ёй.
Многія з работнікаў прыехалі ўшанаваць памяць продкаў і загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны разам са сваімі дзецьмі, паколькі вельмі важна перадаць эстафету гістарычнай памяці будучым падрастаючым пакаленням. Прысутныя адзначылі крайнюю эмацыйнасць выставы, бо сам музей напоўнены мноствам экспанатаў і сучасных інтэрактыўных тэхналогій, якія дазваляюць максімальна рэалістычна расказаць пра страшныя падзеі мінулых гадоў.