ЦВК уступае ў актыўную фазу падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання

ЦВК уступае ў актыўную фазу падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У Выбарчым кодэксе вызначаны канкрэтныя тэрміны ажыццяўлення шэрагу арганізацыйных дзеянняў па падрыхтоўцы да выбараў дэпутатаў. У прыватнасці, не пазней за 1 верасня бягучага года Цэнтральнай камісіі і мясцовым саветам дэпутатаў неабходна вызначыць сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адпаведных мясцовых Саветаў», - сказаў Ігар Карпенка.

Зыходзячы з устаноўленай ЦВК сярэдняй колькасці выбаршчыкаў, абласнымі і Мінскім гарадскім выканкамамі будуць сфарміраваны і прадстаўлены ў Цэнтральную камісію прапановы па ўтварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. "Да канца верасня мы плануем прыняць адпаведную пастанову. На месцах не пазней за 1 лістапада ўтвараюцца выбарчыя акругі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў", - дапоўніў Ігар Карпенка.

 

Крыніца: БЕЛТА