Першы ўрок у школах пройдзе па тэме "Беларусь і я – дыялог міру і стварэння"

Тэма першага ўрока ў школах у новым навучальным годзе будзе гучаць «Беларусь і я – дыялог міру і стварэння», паведаміла журналістам намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі – начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, перадае БЕЛТА.

"1 верасня ва ўсіх установах адукацыі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ведаў і пачатку навучальнага года. Тэма першага ўрока»Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння". Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў», – сказала Ірына Каржова.

Плануецца, што з 1 верасня свае дзверы расчыняць 2865 дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. За парты сядуць звыш 1 млн навучэнцаў, з іх 110 тыс.першакласнікаў.



Паводле інфармацыі БЕЛТА