Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з Прэзідэнтам Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея

7 верасня, Мінск / Кар. БЕЛТА/. Па выніках перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі Аляксандра Лукашэнкі і Тэадора Абіанга Нгема Мбасога падпісаны шэраг міжнародных дакументаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод іх-міжурадавыя рамачнае пагадненне аб эканамічным, гандлёвым, культурным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве, Пагадненне аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. Падпісаны таксама пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферы аховы здароўя і ў галіне адукацыі, мемарандум аб узаемаразуменні паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі.

Акрамя таго, пагадненне заключылі Міністэрства культуры Беларусі і Міністэрства культуры, рамёстваў і турызму Экватарыяльнай Гвінеі.

"Сёння зроблены добры зачын на будучыню, - ацаніў праведзеную працу кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы вызначылі перспектыўныя сферы і напрамкі развіцця партнёрства. Узгаднілі практычныя крокі па рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцяў, дамовіліся аб абменах візітамі, пазначылі асновы дагаворна-прававой базы, стварылі сумесную камісію па эканамічным супрацоўніцтве".

Паводле БЕЛТА