Новы пасол Казахстана Ерлан Байжанаў пачынае сваю працу ў Рэспубліцы Беларусь

13 верасня 2023 г.адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ерланам Байжанавым, падчас якой новы кіраўнік Казахстанскай дыпмісіі ўручыў копіі даверчых грамат.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-казахстанскіх адносін, абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня. Асаблівая ўвага нададзена ўмацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, арганізацыі маючых адбыцца візітаў беларускіх і казахстанскіх дэлегацый, а таксама ўзаемадзеянню ў рамках міжнародных арганізацый.

Бакі пацвердзілі нацэленасць на далейшае развіццё адносін у рэчышчы стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан.

С.Алейнік пажадаў Е. Байжанаву поспехаў у дыпламатычнай працы.

 

 

 

Паводле: МЗС Беларусi