У Беларусь з візітам прыбыў намеснік прэм'ер - міністра-міністр замежных спраў Рэспублікі Саюз М'янма Тан Све. Адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам.
Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-м'янманскага гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, адукацыйнага і культурнага ўзаемадзеяння. Асаблівая ўвага нададзена супрацоўніцтву ў сферы мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі.
Беларускім бокам падкрэслена гатоўнасць падзяліцца наяўным вопытам і дасягненнямі ў галіне забеспячэння харчовай бяспекі.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па пытаннях глабальнага і рэгіянальнага парадку дня, а таксама тэматыцы ўзаемадзеяння дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.
С.Алейнік вітаў адкрыццё Генеральнага консульства Рэспублікі Саюз М'янма ў Беларусі, адзначыўшы, што дыпламатычная прысутнасць М'янмы ў Мінску дапаможа партнёрам дэталёва пазнаёміцца з Беларуссю, яе гандлёва-эканамічным, навуковым і адукацыйным патэнцыялам.
Паводле БЕЛТА